Версия для печати

Аб нас

Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр) з’яўляецца ўстановай культурна-асветніцкага тыпу, якая забяспечвае рэалізацыю дзяржаўнай палітыкі ў сферы культуры на тэрыторыі Смаргонскага раёна і ажыццяўляе эстэтычна-выхаваўчыя, асветніцкія функцыі праз далучэнне шырокіх мас насельніцтва да народнай творчасці. Стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця і рэалізацыі іх творчых здольнасцей, прафесійнага самавызначэння. Ажыццяўляе віды культурнай дзейнасці, што адпавядаюць асноўнаму віду дзейнасці розных тыпаў арганізацый культуры.

Заснавальнікам Цэнтра культуры з’яўляецца Смаргонскі раённы выканаўчы камітэт. Органам дзяржаўнага кіравання ўстановы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» з’яўляецца аддзел культуры Смаргонскага раённага выканаўчага камітэта.

Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр) – адна з устаноў культуры Смаргонскага раёна, якая мае багатую гісторыю, пачала свой шлях як Дом афіцэраў у 1965 годзе.

1 сакавіка 2015 года шляхам рэарганізацыі раённага Дома культуры, раённага метадычнага цэнтра народнай творчасці і сельскіх Дамоў культуры было створана дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр), у склад якой уваходзіць 11 структурных падраздзяленняў, размешчаных у сельскай мясцовасці.

Прадметам дзейнасці дзяржаўнай установы культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» (далей – Цэнтр) з’яўляецца:

  • захаванне, развіццё і прапаганда лепшых дасягненняў самадзейнай народнай творчасці, арганізацыя вольнага часу насельніцтва, задавальненне культурных патрэб розных груп насельніцтва, аказанне і развіццё платных паслуг.

Сучасны Цэнтр – гэта «адзіны арганізм», які дынамічна развіваецца, выкарыстоўвае ў сваёй працы сучасныя тэхналогіі, у цесным супрацоўніцтве з усімі ўстановамі Смаргонскага раёна выконвае наступныя задачы:

  • акумуляванне, апрацоўка і прадастаўленне інфармацыі аб працы клубных фарміраванняў;
  • стварэнне банка даных па развіцці аматарскай творчасці;
  • аказанне кансультатыўнай і метадычнай дапамогі;
  • навучанне спецыялістаў структурных падраздзяленняў сучасным інфармацыйным тэхналогіям;
  • выдавецкая і рэкламная дзейнасць;
  • прадастаўленне насельніцтву разнастайных паслуг сацыякультурнага, адукацыйнага і забаўляльнага характару;
  • арганізацыя конкурсаў, фестываляў і святаў, якія праводзяцца ў раёне.

Разам з кароткім зместам аб нашай дзейнасці вы зможаце знайсці на нашым сайце падрабязную і аператыўную інфармацыю аб калектывах аматарскай творчасці, дасягненнях, брэндавых мерапрымствах Смаргонскага раёна, культурна-дасугавай і канцэртнай дзейнасці, а таксама адрасы і тэлефоны структурных падраздзяленняў.

З мэтай павышэння ўзроўню камфортнасці знаходжання наведвальнікаў у Цэнтры функцыянуе вялікая глядзельная зала на 410 пасадачных месцаў, дзе таксама маюцца спецыяльна абсталяваныя месцы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, інавацыйны LED-экран і апаратура; у прасторным фае і калідорах ёсць месцы для сядзення, працуе гардэроб, у будынку ўстаноўлена сістэма відэаназірання, абсталяваны пандус і санітарныя пакоі для людзей з абмежаванымі магчымасцямі, інфармацыя аб часе правядзення найбліжэйшых мерапрыемстваў размяшчаецца на інфармацыйных стэндах.

Транспартная і пешая даступнасць будынка Цэнтра дастаткова простая для навігацыі як для жыхароў горада, так і для турыстаў. Мы заўсёды гатовыя да далейшага дыялогу і партнёрства, узаемавыгаднага супрацоўніцтва і развіцця адносін у сферы культуры і мастацтва.

Прочитано 355 раз Последнее изменение 10.12.2025, 16:35