
Народны тэатральны калектыў «СМОЛТ»

Кіраўнік калектыву – Семянова Вольга, тэлефон: (01592)28819
Тэатральны калектыў "СМОЛТ" створаны ў 2020 годзе на базе Смаргонскага раённага цэнтра культуры. Яго ўдзельнікамі з'яўляюцца вучні, рабочыя, настаўнікі. Асноўная мэта дзейнасці тэатральнага калектыву - выяўленне таленавітых удзельнікаў, стварэнне спрыяльных умоў для развіцця іх здольнасцяў. Удзельнікі калектыву праходзяць навучанне па розных напрамках тэатральнага жанру: акцёрскае майстэрства, сцэнічная мова, сцэнічнае рух. У творчай скрынцы калектыву - 15 спектакляў, літаратурна-драматычныя кампазіцыі, шматлікія інсцэніроўкі. Аўтарам многіх п'ес з'яўляецца сама кіраўнік «СМОЛТ».
Удзельнікі калектыву актыўна дэманструюць свой талент на шматлікіх раённых мерапрыемствах. Любімыя смаргонскаму глядачу навагоднія спектаклі заўсёды збіраюць поўныя залы і выклікаюць самыя станоўчыя эмоцыі. Калектыў прымае актыўны ўдзел у конкурсах і фестывалях розных узроўняў: раённых, абласных, рэспубліканскіх, міжнародных, дзе займае прызавыя месцы.
У 2024 годзе тэатральнаму калектыву было прысвоена званне «народны». У 2024 годзе тэатральны калектыў "СМОЛТ" узнагароджаны дыпломам, удзельнік калектыву Антон Мальшэўскі за ўдзел у V Міжнародным творчым фестывалі-конкурсе «BalkOn-2024», падзячным пісьмом узнагароджана Семёнава Вольга Мікалаеўна за неацэнны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, развіццё творчых здольнасцяў дзяцей і падтрымку таленавітай моладзі ў V Міжнародным творчым фестывалі-конкурсе «BalkOn-2024», дыпломам у намінацыі «За лепшую рэжысуру» на абласным фестывалі народных тэатральных калектываў «ЛИДСКИЕ ТЕАТРАЛЬНЫЕ ВСТРЕЧИ», дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «АРТ-ПРЕМЬЕР» узнагароджаны Гадалава Анастасія і Тэлепнёў Аляксандр – удзельнікі народнага тэатральнага калектыву «СМОЛТ».
У 2025 годзе ўзнагароджаны дыпломам ГРАН-ПРЫ міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў "Вершина таланта", дыпломам лаўрэата I ступені ў міжнародным шматжанравым конкурсе мастацтваў «Звонче капели», дыпломам лаўрэата III ступені ў Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Звезда таланта», дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «АРТ-ПРЕМЬЕР», у намінацыі «Лепшая жаночая роля» перамогу атрымала актрыса калектыву Анастасія Гадалава за бліскучае выкананне ролі ў спектаклі «Кушать подано» на XII адкрытым тэатральным фестывалі імя А. Д. Папанова.

Народны фальклорны калектыў "Кужэліца"

Кіраўнік калектыву – Наталля Руткоўская, тэлефон: (01592)97565
Старэйшы народны калектыў Смаргонскага раёна. Сваю творчую дзейнасць калектыў пачаў у 1949 годзе пры Шутовіцкім сельскім Доме культуры. За высокі мастацкі ўзровень і выканаўчае майстэрства ў 1992 годзе яму было прысвоена званне «народны». З 2013 года дзейнічае пры філіяле «Сінькоўскі Дом культуры». Калектыў з'яўляецца носьбітам традыцый па адраджэнні святочнай календаравай абраднасці. У яго рэпертуары – песні святаў народнага календара, сямейна-побытавага кірунку, беларускія народныя песні. У 2022 годзе ў сувязі з зменай складу калектыву народны фальклорны калектыў в. Шутовічы быў пераназваны ў народны фальклорны калектыў “Кужэліца”.
У 2024 годзе быў узнагароджаны дыпломам II ступені з прысваеннем звання "Лаўрэат" у рамках VI Міжнароднага конкурсу мастацтваў "Ключ к таланту", дыпломам "Лаўрэата" за высокае выканаўчае майстэрства ў рамках XXX Міжнароднага фестывалю песні і музыкі "Днепровские голоса в Дубровно", дыпломам лаўрэата III ступені ў намінацыі "Народны вакал" у рамках IV Міжнароднага конкурсу мастацтваў "START", дыпломам III ступені ў намінацыі "Лепшы дарослы фальклорны калектыў” у рамках абласнога фестывалю традыцыйнай культуры "Скарбы Гродзеншчыны".
У 2025 годзе быў узнагароджаны дыпломам «Лаўрэат III ступені» ў міжнародным фестывалі мастацтваў «Вёска Fest», дыпломам за ўдзел у абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы».

Народны ансамбль песні і танца ім. М. К. Агінскага

Кіраўнік - Тамара Валчанкова, тэлефон: (01592)28819
Балетмайстар - Івона Будай, тэлефон: (01592)28819
Ансамбль песні і танца створаны ў 1964 годзе на базе хору і танцавальных калектываў, якія існавалі з 1947 і 1948 года. У 1967 годзе ансамблю было прысвоена званне "народны". Удзельнікі ансамбля - вучні, рабочыя, педагогі, пенсіянеры, творчыя жыхары г. Смаргонь, ва ўзросце ад 15 да 78 гадоў. Гэта таленавітыя, актыўныя і ініцыятыўныя людзі, якія ствараюць непаўторную творчую атмасферу. У рэпертуары калектыву больш за 200 розных твораў, якія папаўняюць і самі ўдзельнікі. У "творчым саюзе" самадзейнай паэтэсы Валянціны Бождай і кампазітара Аляксандра Ляха, пастаянных удзельнікаў калектыву, было створана пятнаццаць новых песень. За час існавання ансамбля ўдзельнікі калектыву атрымалі шмат міжнародных, рэспубліканскіх і абласных узнагарод.
У 2024 годзе народны ансамбль песні і танца ім. М.К. Агінскага ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе "Millennium", дыпломам XIX фестывалю праваслаўных спевы «Слава в вышних Богу», дыпломам у абласным фестывалі хору і ансамбляў песні і танца “Над сінім Нёманам” г. Ліда, падзячным пісьмом за паспяховую прафесійную дзейнасць, плённую працу, развіццё нацыянальных традыцый і папулярызацыю вакальнага і харэаграфічнага майстэрства, дасягнутыя поспехі з нагоды 60-годдзя з дня стварэння калектыву, дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «АРТ-ПРЕМЬР».
У 2025 годзе народны ансамбль песні і танца ім. М.К. Агінскага ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усеўкраінскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Конфетти искусств», дыпломам I ступені ў намінацыі «Вакальнае мастацтва» на X адкрытым фестывалі праваслаўнай культуры «Пасхальный перезвон», дыпломам лаўрэата I ступені з творам «Живи и процветай, родная Беларусь» на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

Народны фальклорны калектыў «Валэйчанка»

Кіраўнік калектыву – Наталля Гізулеўская, тэлефон: (01592)90640
Народны фальклорны калектыў “Валэйчанка” пачаў сваю творчасць у 1976 годзе. У 1991 годзе яму было прысвоена званне “народны”. Калектыў з'яўляецца носьбітам фальклорнай спадчыны рэгіёну. У рэпертуары калектыву больш за 100 беларускіх народных песень. Сярод іх – песні народнага календара і побытавыя песні. Ёсць у калектыве і носьбіты аўтэнтычнай песні, якую яны ўспрынялі ў вуснай традыцыі ад сваіх продкаў і перадаюць разам з маладымі выканаўцамі слухачам.
Нягледзячы на пажылы ўзрост удзельніц, калектыў вядзе актыўную творчую дзейнасць і з'яўляецца пастаянным удзельнікам усіх культурна-масавых мерапрыемстваў.
У 2025 годзе народны фальклорны калектыў "Валэйчанка" узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Конфетти искусств», дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў "Вершина таланта", дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Мозаика Искусств. Память, которая объединяет», дыпломам лаўрэата II ступені ў абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Панямоння жыватворныя крыніцы», дыпломам лаўрэата II ступені ў намінацыі «Вакальна-інструментальны жанр» на II Міжнародным шматжанравым конкурсе мастацтваў «Ритмы золотой осени», дыпломам лаўрэата II ступені на Міжнародным творчым фестывалі-конкурсе «BalKon-2025».

Народны ансамбль песні "Вечарынка"

Кіраўнік - Алена Давыдзенкава, тэлефон: (01592)90641
Народны калектыў народнай песні і танца “Вечарынка” быў створаны ў 1998 годзе як фальклорны ансамбль песні і танца. У 2003 годзе яму было прысвоена званне “народны”. Творчасць гэтага калектыву – лагічнае працягванне і развіццё культурных традыцый, якія сфарміраваліся на Смаргоншчыне на працягу стагоддзяў. Унікальная музычна-абрадавая спадчына ўвасобілася ў шматлікіх канцэртных праграмах калектыву, аб’ядноўваючы песню, музыку і танец, аднаўляючы традыцыйны пласт нацыянальнай культуры. У рэпертуары калектыву – беларускія народныя песні, песні беларускіх аўтараў, народныя танцы Жодзішкаўскага рэгіёну і Смаргоншчыны. Калектыў удзельнічае ва многіх абласных, рэспубліканскіх і міжнародных конкурсах і фестывалях.
Рэпертуар калектыву пастаянна папаўняецца новымі вакальна-харэаграфічнымі кампазіцыямі. Разнастайны рэпертуар і таленавітыя салісты прынеслі калектыву шырокую вядомасць не толькі на Смаргоншчыне, але і за яе межамі – калектыў часта выступае ў суседніх раёнах Гродзенскай і Мінскай вобласці. У 2019 годзе калектыў быў перайменаваны ў народны ансамбль песні “Вечарынка”.
У 2024 годзе народны ансамбль песні “Вечарынка” ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені V Міжнароднага шматжанравага конкурсу мастацтваў «Зимняя Волна», дыпломам лаўрэата II ступені ў Міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе "Millennium", дыпломам лаўрэата I ступені VII Міжнароднага фестывалю мастацтваў "ART FEST", дыпломам лаўрэата I ступені Усеўкраінскага фестывалю-конкурсу мастацтваў «России яркие таланты».
У 2025 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Серпантин искусств», дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Конфетти искусств», дыпломам «Лаўрэат II ступені» V Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Musical star of Slovenia – 2025», дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Мозаика искусств. Память, которая объединяет», дыпломам лаўрэата III у VI Міжнародным шматжанравым конкурсе «LetoStar–2025», дыпломам лаўрэата III у міжнародным фестывалі-конкурсе "РАДУГА НАД ВІЦЕБСКАМ", дыпломам лаўрэата I ступені на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

Народны цымбальны аркестр імя А.А. Дзяругі

Кіраўнік - Вольга Грагоўская, тэлефон: (01592)46355
Кіраўнік - Ларыса Кліменок, тэлефон: (01592)28819
Аркестр цымбалістаў г. Смаргонь быў створаны ў 1948 годзе заслужаным дзеячам культуры БССР А.А. Дзярюго, які з’яўляўся яго нязменным дырыжорам да 1973 года. А.А. Дзярюго – аўтар шэрагу песень і танцаў, якія выконваюць самадзейныя калектывы Смаргоншчыны. У рэпертуары аркестра – беларуская народная музыка, творы беларускіх кампазітараў, сучасныя творы. У 1964 годзе аркестру прысвоена званне «народны». З 2009 года калектывам кіруе Вольга Анатольеўна Грагоўская. У 2023 годзе калектыў адзначыў 75-годдзе з дня стварэння.
У 2024 годзе калектыў узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені II Міжнароднага конкурсу мастацтваў "Купальская зорка" у намінацыі "Інструментальнае мастацтва", дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе "Millennium", дыпломам III ступені Абласнога фестывалю-конкурсу калектываў інструментальнага жанру "Мелодыі Гродзеншчыны" у намінацыі "дарослы аркестр", дыпломам ГРАН-ПРІ Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «АРТ-ПРЕМЬЕР».
У 2025 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Серпантын мастацтваў», дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Траектория таланта», дыпломам «Лаўрэат I ступені» Усерасійскага конкурсу-фестывалю «Талантливая страна», дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «WOW ART AWARDS», дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў Мозаика Искусств. Память, которая объединяет», дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Вершина таланта», ГРАН-ПРІ фестывалю-конкурсу ў Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Звезда таланта», дыпломам лаўрэата I ступені з кампазіцыяй «Руская мазаіка» на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

Народны тэатр лялек «Батлейка»

Кіраўнік - Таццяна Несцюрына, тэлефон: (01592)97566
Народны тэатр лялек «Батлейка», які дзейнічае пры філіяле «Залескі Дом культуры» з 1983 года, пачаў сваю дзейнасць як гурток лялек. У 1985 годзе за пастаноўку спектакля «Цар Ірад» яму было прысвоена званне «народны». Тэатр лялек «Батлейка» не страціў сваёй унікальнасці, яго артысты пастаянна знаходзяцца ў творчым пошуку.
Акрамя традыцыйных пастановак на рэлігійныя тэмы, у рэпертуары тэатра – камедыі, бытавыя сцэны, гістарычныя, філасофскія, этнічныя, інтэрактыўныя спектаклі, сучасныя містэрыі і казкі.
За дасягнутыя поспехі ў творчай дзейнасці і ўдзел у фестывалях і конкурсах ўдзельнікі тэатра лялек «Батлейка» неаднаразова ўзнагароджваліся ганаровымі граматамі і дыпломамі. Калектыў пастаянна ўдасканальвае свой мастацкі ўзровень.
У 2024 годзе ўзнагароджаны дыпломам I ступені II Рэспубліканскага шматжанравага конкурсу мастацтва «Васільковы небасхіл», дыпломам ГРАН-ПРІ V Міжнароднага фестывалю мастацтваў «Вёска fest - 2024», дыпломам лаўрэата I ступені IV Міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу тэатральнага і харэаграфічнага мастацтва «MESSA IN SCENA».
У 2025 годзе ўзнагароджаны дыпломам III ступені IX адкрытага рэгіянальнага фестывалю батлеечных тэатраў "Чароўны свет батлейкі", дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў "Вершина таланта", дыпломам «Лаўрэат I ступені» Усерасійскага конкурсу-фестывалю «Конфеці мастацтваў», дыпломам сімпатый гледачоў на X адкрытым фестывалі праваслаўнай культуры «Пасхальный перезвон», дыпломам лаўрэата I ступені на VI Міжнародным творчым фестывалі-конкурсе «BalKon-2025».

Народны тэатр гульні «Завадатар»

Кіраўнік – Вольга Крывянкова, тэлефон: (01592)37314
У 2001 годзе тэатру гульні «Завадатар», які дзейнічаў пры раённым метадычным цэнтры народнай творчасці, было прысвоена званне «народны». Ён удзельнічаў у шматлікіх абласных фестывалях і конкурсах гульнявых забаўляльных праграм, дзе майстэрства ўдзельнікаў ацэньвалася высока.
У 2006 годзе – Гран-пры абласнога адкрытага фестывалю гульні «Карнавал весялосці» (г. Воранава). У 2008 годзе – Гран-пры Рэспубліканскага фестывалю народнага гумару «Аўцюкі – 2008». У 2009 годзе – Дыплом I ступені на абласным адкрытым фестывалі гульні «Карнавал весялосці» (г. Воранава). У 2010 годзе – удзел у VIII Рэспубліканскім фестывалі нацыянальных культур (г. Гродна).
Народны тэатр гульні “Завадатар” аб’ядноўвае лепшых культарганізатараў раёна, з’яўляецца ініцыятарам і арганізатарам традыцыйнага раённага агляду-конкурсу “Гульнёвы калейдаскоп”.
На адкрытым абласным фестывалі гульні "Карнавал весялосці", які адбыўся 18 верасня 2021 г. у г.п. Воранава, народны тэатр гульні "Завадатар" быў узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені. Спецыяльную ўзнагароду за лепшую аўтарскую працу атрымала кіраўнік тэатра – Вольга Крывянкова.
У 2022 годзе тэатр у чарговы раз пацвердзіў званне «народны». У 2024 годзе ўдзельнікі атрымалі дыплом I ступені на абласным адкрытым фестывалі гульні «Карнавал весялосці». У 2025 годзе атрымалі 2 дыпломы лаўрэата I ступені на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

Народны ансамбль народнай песні «Хутарок»

Кіраўнік – Дар’я Кавалёва, тэлефон: (01592)28819
Фальклорны калектыў «Хутарок» створаны ў 2000 годзе. У 2004 годзе яму было прысвоена званне «народны». У рэпертуары ансамбля – народныя песні і танцы, песні беларускіх і рускіх аўтараў, фальклорныя замалёўкі.
У сакавіку 2024 «Хутарок» удзельнічаў у выставе, прысвечанай Дням Гродзенскай вобласці на ВДНГ у Маскве. Калектыў прадставіў Гродзенскі рэгіён і сваімі песнямі паказаў любоў да роднага краю! У чэрвені 2024 года народны ансамбль народнай песні «Хутарок» узнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені II Міжнароднага конкурсу мастацтваў "Купальская зорка". У жніўні 2024 года ансамбль стаў лаўрэатам III ступені адкрытага конкурсу аматарскіх калектываў і вакальных ансамбляў "КаверХорШоу" у рамках міжнароднага фестывалю этнакультурных традыцый "Зов Полесья", дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «АРТ-ПРЕМЬЕР».
У 2025 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Серпантин искусств», дыпломам ГРАН-ПРІ Усерасійскага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Траектория таланта», дыпломам «Лаўрэат I ступені» XI Рэспубліканскага адкрытага конкурсу маладых выканаўцаў «Беларускія таленты 2025», дыпломам лаўрэата I ступені VI Міжнароднага шматжанравага конкурсу «LetoStar–2025», дыпломам у адкрытым конкурсе аматарскіх хораў і вакальных ансамбляў народнай манеры выканання «КаверХорШоу», дыпломам лаўрэата I ступені на Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Зорка таленту», дыпломам лаўрэата I ступені на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

Узорны фальклорны калектыў "Кропелькі"

Кіраўнік - Лілія Мураўская, тэлефон: (01592)28819
Фальклорны дзіцячы калектыў “Кропелькі” існуе пры Валейкаўскім Доме фальклору з 1986 года і з’яўляецца пераемнікам абрадава-песянных традыцый народнага фальклорнага калектыву «Валэйчанка». У 1998 годзе калектыву прысвоена ганаровае званне «узорны». З пачатку 2022 года базай дзейнасці калектыву з’яўляецца дзяржаўная ўстанова культуры "Смаргонскі раённы цэнтр культуры".
За час сваёй творчай дзейнасці калектыў не толькі пераняў песенна-фальклорную спадчыну старэйшых, але і ўзбагаціў рэпертуар мясцовымі народнымі гульнямі, бытавымі танцамі, тэатралізаванымі прадстаўленнямі.
Узорны тэатр народнай песні «Кропелькі» – актыўны ўдзельнік усіх культурна-масавых мерапрыемстваў рэгіёну.
У 2022 годзе пацвердзіў званне «узорны».
У 2024 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата III ступені IV адкрытага рэгіянальнага шматжанравага фестывалю-конкурсу «Гуляй, Масленица!», дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў "Навстречу талантам", дыпломам лаўрэата III ступені VI Міжнароднага шматжанравага фестывалю "Белавежская зорка", дыпломам лаўрэата III ступені на I абласным конкурсе нацыянальнага фальклору “Крыніца жыцця” ў г. Гродна, дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў "Серпантин искусств", дыпломам адкрытага дзіцячага фестывалю беларускай творчасці “Скарбы роднага краю”, дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага фестывалю-конкурсу «На Олимпе», дыпломам лаўрэата II ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў "Арт Империя", дыпломам III ступені ў абласным фестывалі традыцыйнай культуры "Скарбы Гродзеншчыны" у намінацыі "Лепшы дзіцячы фальклорны калектыў”, дыпломам лаўрэата III ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «АРТ-ПРЕМЬЕР».
У 2025 годзе пацвердзіў званне «узорны», ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага фестывалю-конкурсу мастацтваў «Траектория таланта», дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Конфетти искусств», дыпломам лаўрэата II ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Талентлівая краіна», дыпломам лаўрэата II ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «WOW ART AWARDS», сертыфікатам удзельніка вясновага лонгмобу #агу_вясна_агу_красна ў анлайн-фестывалі «КАЛЯНДАРНЫ СОНЦАКРУГ», дыпломам лаўрэата II ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Вершина таланта», дыпломам лаўрэата I ступені на Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Звезда таланта», дыпломам лаўрэата II ступені ў абласным фестывалі рэгіянальнага фальклору «Панямонне жыватворныя крыніцы», дыпломам лаўрэата I ступені з кампазіцыяй «Дзетвара вясковая» на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».

Народная эстрадная студыя «Міраж»

Кіраўнік – Іна Харко, тэлефон: (01592)46355
Народная эстрадная студыя «Міраж» існуе з 2002 года. У 2008 годзе ёй прысвоена званне «народная эстрадная студыя». Мэта яе стварэння – развіццё творчага патэнцыялу ўдзельнікаў, фарміраванне музычна-эстэтычнай культуры эстрадных выканаўцаў. Студыя зарэкамендавала сябе як творчы калектыў, у якім вялікая ўвага надаецца развіццю вакальных даных удзельнікаў. Доказ гэтага – удзел у раённых і абласных фестывалях эстраднага мастацтва, міжнародных і рэспубліканскіх конкурсах-фестывалях.
У 2024 годзе салістка студыі «Міраж» Анастасія Архірэева ўзнагароджана дыпломам лаўрэата I ступені Міжнароднага конкурсу выканальніцкіх відаў мастацтваў «#СЯБРЫ» (г. Мінск), таксама дыпломам лаўрэата II ступені ў тым жа конкурсе ўзнагароджана салістка Вікторыя Гневышева. Народная эстрадная студыя «Міраж» узнагароджана дыпломам XXIII Нацыянальнага фестывалю беларускай песні і паэзіі “Маладзечна-2024”, дыпломам за III месца ў намінацыі "Эстрадная песня" ў рэгіянальным моладзевым open-air фестывалі "Дружба без границ" (Г. Карэлічы), дыпломам лаўрэата II ступені адкрытага рэспубліканскага фестывалю-конкурсу «Единство» (г. Мінск) – салістка Наталля Шэстакова.
У 2025 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені VIII Міжнароднага конкурсу выканальніцкіх відаў мастацтваў «#СЯБРЫ - 2025», салістка Вікторыя Гневышева – дыплом лаўрэата I ступені, салістка Мілана Кастусік – дыплом лаўрэата II ступені.

Народны хор ветэранаў

Кіраўнік – Аляксандр Лях, тэл.: (01592)46355
Хармайстар – Аляксандра Казакевіч, тэл.: (01592)28819
Народны хор ветэранаў пачаў дзейнічаць пры дзяржаўнай установе культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» з 2017 года ў адпаведнасці з рашэннем калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага аблвыканкама №23 ад 20.12.2016 г., з адначасовай зменай базы дзейнасці народнага хору ААТ «Смаргонскі завод аптычнага станкабудавання». На працягу ўсяго часу сваёй дзейнасці (з 1976 года) народны хор быў адным з лепшых самадзейных калектываў Смаргоншчыны. І сёння любоў да песні цесна аб’яднала ветэранаў прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў горада, для якіх песня стала надзейным спадарожнікам у жыцці. У рэпертуары калектыву – творы вядомых беларускіх і рускіх аўтараў, беларускія і рускія народныя песні, аўтарскія песні.
У 2024 годзе народны хор ветэранаў ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» узнагароджаны дыпломам на абласным фестывалі-конкурсе ветэранскіх калектываў «Не стареют душой ветераны», дыпломам лаўрэата II ступені ў Міжнародным шматжанравым фестывалі-конкурсе «Millennium», дыпломам лаўрэата II ступені Міжнароднага конкурсу-фестывалю мастацтваў «АРТ-ПРЕМЬЕР».
У 2025 годзе ўзнагароджаны дыпломам лаўрэата I ступені Усерасійскага конкурсу-фестывалю мастацтваў «Серпантин искусств», дыпломам «Лаўрэат I ступені» ў Усерасійскім конкурсе-фестывалі мастацтваў «Талантливая страна», дыпломам за ўдзел у абласным фестывалі народнай творчасці ветэранскіх калектываў «Не стареют душой ветераны», дыпломам удзельніка ў X адкрытым фестывалі праваслаўнай культуры «Велікодны перазвон», дыпломам лаўрэата I ступені на адкрытым харавым фестывалі-конкурсе «Лидский ХОР-ФЭСТ», дыпломам лаўрэата I ступені ў Міжнародным фестывалі-конкурсе мастацтваў «Звезда таланта», дыпломам лаўрэата I ступені на Міжнародным конкурсе-фестывалі мастацтваў «Кубок Виктории».
