«Жыццё ў ткацкіх вырабах»

25.11.2018, 11:29

Пад такой назвай 25 лістапада у аддзеле культуры і вольнага часу "Вішнеўскі Дом культуры" і адбылося фальклорнае свята.

Пад вясёлую беларускую музыку на свята завіталі беларускія гаспадынькі жанчыны і ўдзельнікі мерапрыемства. Гаспадыня хаты Альфрэда Дыро прадставіла ўсіх гасцей, а асабліва, выдатнага майстра па ткацтву- Ядзвігу Флар'янаўну Хадалёнак. Ядзвіга Флар'янаўна успомніла сваю маладосць за кроснам,і расказала прысутным аб захапленні ткацтвам, вырабамі карунак. Прыгожыя рэчы прадставілі і іншыя ўдзельніцы свята. З “матулінага куфэрка” даставалі рэчы даўніх часоў- тканыя ручнікі і посцілкі з лёну, вытканая дарожка на падлогу. Дзеці і дарослыя разам спявалі беларускія народныя песні : "Ох і сеяла Ульяніца лянок", "Чаму ж нам не пець", "Звіняць звончыкі" і іншыя. Удзельнікі свята танцавалі, ўзгадвалі прыказкі і прымаўкі, “пацехі для смеху”, жартоўныя дражнілкі. Кожны з прысутных займаўся сваёй справай,бо у “нашай хаце” было усё і для працы і для адпачынку. Напрыканцы мерапрыемства гаспадыня пачаставала ўсіх гарачым пірагом “з печы” і салодкімі прысмакамі, ды ўсім шчыра пажадала, каб жылі ў дастатку, а дома каб усё было ўпарадку.

Галерея изображений

Смотреть встроенную онлайн галерею в:
https://rck.by/ru/novosti/item/1348-zhytstsjo-tkatskikh-vyrabakh.html#sigProId15c326df97

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь