"Ад шчырага сэрца"

26.11.2018, 14:55

22 лістапада работнікі Вішнеўскага Дома культуры запрасілі чарговых імяніннікаў аграгарадка Вішнева на святочную сустрэчу "Ад шчырага сэрца" у рамках праекта "Дзень нараджэння ў клубе", каб павіншаваць усіх, хто нарадзіўся ў лістападзе.

Высветлілася, што свой дзень нараджэння святкуюць Клімёнак Соф'я Іванаўна -63гады, Ломаць Рэгіна Зэнонаўна 79 гадоў, Цынка Вольга Сідараўна 94 гады, Буйноўская Ядзвіга Чаславаўна справіла 65-гадовы юбілей. Вядучая праграмы Альфрэда Дыро павіншавала імяніннікаў, пажадала бадзёрасці, сілы, надзеі, захаплення ад кожнага дня, каб здароўе ніколі не давала збояў. На сустрэчы прысутнічала старшыня Вішнеўскага сельскага Савета Святлана Махнач, якая выказала шмат цёплых слоў у адрас імяніннікаў. Музычныя падарункі віноўнікам урачыстасці падаравалі і ўдзельнікі дзіцячых калектываў Дома культуры.

Прадоўжылася сустрэча за кубкам гарбаты, дзе усе прысутныя ўспаміналі песні сваёй маладосці, спявалі, дзяліліся ўспамінамі. Напрыканцы, імяніннікі атрымалі падарункі і кветкі, а таксама задавальненне ад мерапрыемства і з добрым настроем пакідалі залу Дома культуры.

Контакты

Адрес: 231041, Республика Беларусь, Гродненская обл., г.Сморгонь, ул.Ветеранов, 9

Тел. директора: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

График работы учреждения: понедельник - суббота 8.00 - 20.00, воскресенье - выходной

E-mail: rck@smorgony.by

Социальные сети

Поиск по сайту

© 2017 Государственное учреждение культуры «Сморгонский районный центр культуры» Все права защищены

Разработка: РИПЦ «Октябрьский»

Яндекс.Метрика

Просим оценить работу ГУК «Сморгонский районный центр культуры» на портале рейтинговой оценки качества оказания услуг организациями Республики Беларусь