«Жыву і дыхаю, мой край, табою!».

31.07.2020

26 ліпеня ў аг. Жодзішкі адбыўся канцэрт аматарскіх калектываў аддзела культуры і вольнага часу “Жодзішкаўскі Дом культуры”.

Гледачы цёпла прымалі выступленні мясцовых таленавітых выканаўцаў: Алены Давыдзенковай, Кацярыны Варанішчы, Максіма Пашука, Аляксандра Багданава, а таксама юнай удзельніцы канцэртнай праграмы Ангеліны Дудзінскай. У чарговы раз парадаваў землякоў сваім выступленнем народны ансамбль народнай песні «Вечарынка», без якога не абыходзіцца ні адно мерапрыемства ў аграгарадку.
У праграме канцэрта гучалі як даўно знаёмыя і любімыя ўсімі песні, так і новыя творы з рэпертуару самадзейных артыстаў. Гледачы цёпла і гасцінна, бурнымі апладысментамі, прымалі кожны нумар канцэртнай праграмы.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь