«Песні школьных сяброў»

08.02.2020

Захоўваючы добрую школьную традыцыю, 8 лютага Лылойцінскі сельскі клуб гасцінна расчыніў свае дзверы для выпускнікоў розных гадоў і былых настаўнікаў Лылойцінскай школы.

У праграме вечара прагучалі любімыя песні пра школу і песні, пад якія танцавалі, улюбляліся на школьных вечарах. Нібы машына часу вярнула ўсіх прысутных на школьныя ўрокі, завяршыўшы "навучальны дзень" урачыстай лінейкай з уручэннем ганаровых грамат.
Словы велізарнай падзякі за цудоўную сустрэчу ад імя ўсіх прысутных выказала Алена Геніславаўна Станчык, уручыўшы кветкі ўдзельнікам аматарскай мастацкай творчасці Лылойцінскага сельскага клуба.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь