«Нам шчасце выпала тут нарадзіцца…»

07.02.2020

Працягваецца раённы агляд-конкурс па ўсіх відах і жанрах аматарскай мастацкай творчасці «Распахнем акенца творчасці» сярод клубных устаноў раёна.

7 лютага сваю канцэртную праграму пад назвай «Нам шчасце выпала тут нарадзіцца…» прадставіў Валэйкавіцкі сельскі клуб. У выкананні народнага фальклорнага калектыва «Валэйчанка», які радуе сваёй творчасцю ўдзячных слухачоў вось ужо больш за 40 гадоў, прагучалі аўтэнтычныя народныя песні, якія ўдзельніцы калектыва шляхам вуснай перадачы перанялі ад сваіх продкаў, «з куфэрка бабулі Гані», а таксама вядомыя беларускія народныя песні ў апрацоўцы. Аўтарская песня Марыі Станіславаўны Будзько «Цячэ рэчка Сікунька» была прасякнута любоўю і адданасцю да сваёй малой радзімы, таксама як і аўтарскі верш жыхаркі в. Ст.Рудня Г. Савіцкай «Наша вёска», які прачытала Дзіяна Корсак. Прагучалі словы ўдзячнасці ў адрас вядомых землякоў, якія праславілі гэты куток беларускай зямлі. Нікога не пакінула абыякавым вакальная кампазіцыя «Чырвоныя макі» у выкананні юнай салісткі Варвары Какаулінай, якая стала сімвалам памяці пра ўсіх загінуўшых ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Гледачы і журы раённага агляда-конкурса атрымалі цэлы зарад станоўчых эмоцый ад сустрэчы з творчасцю таленавітых людзей гэтага куточка Смаргоншчыны.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь