«По дороге жизни мы идём»

01.02.2020

31 студзеня глядзельная зала Сінькоўскага Дома культуры ў чарговы раз напоўнілася актыўнымі і дабразычлівымі гледачамі .

Жыхары аграгарадка сабраліся разам, каб ізноў сустрэцца з творчасцю артыстаў Сінькоўскага Дома культуры, якія падрыхтавалі для аднавяскоўцаў канцэрт «По дороге жизни мы идём». Для ўсіх стала нечаканым сюрпрызам тое, што некаторыя гледачы па свайму асабістаму жаданню выходзілі да сцэны і чыталі ўласныя вершы, расказвалі цікавыя жыццёвыя выпадкі. Самым яскравым момантам канцэртнай праграмы, стала выступленне удзельніцы гуртка мастацкага чытання Аўчыннікавай У.А., якая прачытала вельмі смешны жартоўны верш. Падчас канцэртнай праграмы гучалі любімыя песні ў выкананні салістаў Дома культуры. Парадавала ўсіх выступленне маленькіх артыстаў, якія танчылі і весела спявалі. Сустрэча атрымалася цёплай, сардэчнай.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь