“Куточак Беларусі, маленькая Радзіма”

17.11.2019

17 лістапада, у Дзень Выбараў дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, у сектары культуры і вольнага часу “Залескі Дом культур” адбыўся канцэрт “Куточак Беларусі, маленькая Радзіма”, пранізаны любоўю да сваёй малой Радзімы.

Бо так важна любіць сваю малую Радзіму, з якой усё і пачынаецца. Сапраўдная патрыятычная любоў да Радзімы не бывае дробязнай. Яна велікадушная. Гэта не сляпое абажанне, гэта яснае бачанне ўсіх яе вартасцяў. А іх у нашай малой Радзімы вельмі шмат! У канцэрце ішла гаворка аб 10 галоўных славутасцях Гродзенскай вобласці, пра якія мы проста абавязаны ведаць. Прагучалі песні ў выкананні вакальнага гурта “Заляснянка”, народны тэатр лялек “Батлейка” паказаў батлеечны абразок “Перапіс насельніцтва", у аматарскага тэатра мініяцюр “Марыянеткі” адбылася прэм'ера пастаноўкі “Чыя ты, Смаргонь?”, а Глеб Кур'ян і Таццяна Глінская прачыталі вершы, якія дзіўным чынам дапоўнілі мерапрыемства. Хацелася б адзначыць вядучых Ангеліну Кенько і Вольгу Ліс, якія здолелі стварыць на працягу ўсяго канцэрта асаблівую атмасферу – дабра і чалавекалюбства. Фінальная песня “А на меньшее мы не согласны” стала своеасаблівым падвядзеннем вынікаў гэтага важнага дня ў гісторыі нашай краіны.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь