Гуляй мая вёска!

18.08.2019

Работнікі Залескага Дома культуры, сумесна з Залескім сельскім выканаўчым камітэтам ўпрыгожылі жнівеньскія дні жыхароў вёсак Шутавічы, Сукневічы, Пярэбнавiчы, Байбы, зарадам пазітыўнага настрою.

18 жніўня на свята вёскі сабралася шмат людзей розных узростаў, а гэтак жа не толькі карэнныя жыхары, але і госці з суседніх вёсак. Работнікі Залескага Дома культуры падрыхтавалі разнастайную праграму, якая складалася з песень, віктарын, інтэрактыву і прадстаўлення лялечнага тэатра "Батлейка". Падчас свята вёскі працавала інтэрактыўная "Дошка гонару", дзе кожны жыхар мог прагаласаваць за сваіх аднавяскоўцаў. Старшыня Залескага сельскага выканаўчага камітэта ўручыў падарункі пераможцам конкурсу "Дом узорнага парадка i быту", былі адзначаны каштоўнымі падарункамі старасты вёсак. Таксама работнікі Залескага дома культуры надалі асаблівую ўвагу пажылым людзям і шматдзетным сем'ям.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь