Жыві, квітней, мая вёска!

17.08.2019

17 жніўня, на вуліцы Набярэжнай, была аформлена пляцоўка для правядзення мерапрыемства. "Жыві, квітней, мая вёска!" - менавіта пад такой назвай прайшло свята, дзе сабралася больш за 80 чалавек рознага ўзросту.

Для прысутных была аформлена выстава вырабаў народнай творчасці, алея каляровых парасонаў, з гародніны былi зроблены вырабы. А Ірына Яўгенаўна Мароз, дачка ветэрана ВАВ, Пацэвіч Яўгена Пятровіча, не толькі распавяла пра свойго бацьку, сваю сям'ю, але і падрыхтавала выставу сямейных фотаздымкаў. Шмат цёплых слоў гучала ў адрас старажыл вёскі, імяніннікаў і юбіляраў. Ушаноўваліся супрацоўнікі пошты, ФАПа, работнікі сельскай гаспадаркі, ветэраны працы, шматдзетныя сем'і.
Сваіх жыхароў павіншавалі старасты вёсак Ніна Сцяпанаўна Аўгусцінавіч і Галіна Вікенцьеўна Грэцкая. Ад імя старшыні Каранёўскага сельскага Савета, Святланы Сяргееўны Гаспадаровай, прагучалі словы падзякі ў адрас усіх жыхароў. Гэтак жа былі падораны дзве туі, якія будуць пасаджаны каля праваслаўнага крыжа ў вёсцы. Арганізатары свята пастараліся павіншаваць кожнага жыхара, а для дзяцей было паказана шоў мыльных бурбалак. Ўсё свята суправаджалася музычнымі нумарамі, прысутныя выконвалі знаёмыя песні і танцавалі.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь