“Мая маленькая радзіма”

21.07.2019

Так называлася свята, якое адбылося ў аграгарадку Войстам 21 ліпеня і на якое сабраліся дарослыя вяскоўцы, іх дзеці і ўнукі.

Па традыцыі, ушаноўвалі самага маленькага жыхара аграгарадка, Протас Жэню, а таксама шматдзетную маці Протас Надзею Яўгеньеўну. Цёплымі словамі павіншавалі равесніцу Гродзенскай вобласці, Сіневіч Францішку Францаўну, якой у гэтым годзе споўніцца 75 гадоў. З 60-гадовымі юбілеямі павіншавалі Трызна Галіну Чэславаўну і Рымаву Галіну Мікалаеўну. А мужа і жонку Ірыну і Іосіфа Пішчака ўшаноўвалі з нагоды іх 50- гадовых юбілеяў. Цёплае летняе надвор'е, добра наладжаны выязны гандаль, а таксама змястоўная канцэртная праграма гасцей, самадзейных артыстаў Кушлянскага сельскага клуба, стваралі святочны настрой у прысутных на працягу ўсяго свята.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь