Свята вёскі Расла

21.07.2019

21 ліпеня ў вёсцы Расла прайшло традыцыйнае свята вёскі, падрыхтаванае работнікамі Жодзішкаўскага Дома культуры, на якое сабраліся жыхары вёскі разам са сваімі дзецьмі і ўнукамі.

Музычнымі падарункамі ўшаноўвалі старажылаў і самых малодшых жыхароў вёскі. Самым старэйшым з'яўляецца Стурліс Франц Іванавіч, 1927 года нараджэння. Асаблівай увагі ўдастоіўся аднагодак ўтварэння Гродзенскай вобласці і вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкай акупацыі-Шавярэнька Альбін Іосіфавіч. А вось самаму малодшаму жыхару вёскі, Баравікову Дзмітрыю Яўгенавічу, няма яшчэ і двух гадоў. Павіншавала са святам жыхароў вёскі Расла старшыня ветэранскай арганізацыі Зінаіда Фёдараўна Ігнатовіч. Яна ад усёй душы пажадала вяскоўцам здароўя, шчасця і даўгалецця. Падчас свята паміж артыстамі і гледачамі стварылася цёплая сямейная атмасфера. Мясцовыя жыхары не толькі з задавальненнем назіралі за ўсім, што адбываецца на імправізаванай сцэне, але і самі актыўна прымалі ўдзел у святочнай праграме: чыталі вершы ўласнага сачынення (нават экспромты), танцавалі, гулялі ў вясёлыя гульні.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь