"Аграгарадок шчаслівых сем'яў»

14.07.2019

14 ліпеня ў аг.Солы другі раз прайшло свята "Аграгарадок шчаслівых сем'яў".

Дзве знамянальныя даты адзначае сёлета аграгарадок: 475 гадоў з дня ўтварэння і 85 гадоў галоўнай яго славутасці-касцёла Маці Божай Ружанцовай. Свята сабрала амаль ўсіх жыхароў аграгарадка. А яго арганізатары пастараліся зрабіць яго асабліва цікавым і насычаным. Словы ўдзячнасці за шматгадовую працу і любоў да роднай вёскі прагучалі з вуснаў старшыні Сольскага сельскага Савета М. Ф. Мірскага, які ўручыў падарункі ветэранам працы Леакадзіі Дукса, Людміле Краўчанке, Марыі Емяльянавай, Уладзіміру Емяльянаву, шматдзетнай сям'і Кацярыны і Андрэя Яроўскіх, самай актыўнай сям'і аграгарадка Аляксандру і Вользе Дукса, самай пажылой жыхарцы, 95-гадовай Ядвізе Ігнатовіч і самаму маленькаму жыхару Мікіце Астрамовічу. З жамчужным вяселлем павіншавалі сям'ю Ганны і Мікалая Малочкі. Цёплымі словамі віталі аднагодкаў Гродзенскай вобласці, якая сёлета адзначае 75-годдзе: Людмілу Бобойць, Валянціну Журдзінскую і Гелену Каранец, а таксама гаспадынь самых дагледжаных двароў-Галіну Якушэвіч, Марыю Захарэўскую, Тэрэсу Субель і Аляксандру Стурліс. Радавалі вочы багатыя выставы кулінарнага майстэрства, падрыхтаваныя мясцовымі гаспадынямі. Цёплымі апладысментамі сустракалі гасцей з г. Мінска – танцавальнае шоу «Феерыя». У канцэртнай праграме таксама бралі ўдзел самадзейныя артысты Сольскага Дома культуры, Кушлянскага сельскага клуба, народнага фальклорнага калектыву "Валейчанка".

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь