“Песні лета” ў Сіньках

28.06.2019

28 чэрвеня адбылася чарговая сустрэча жыхароў агр. Сінькі, якія сабраліся на канцэртную праграму "Как волшебны они - песни звёздного лета".

На пачатку вядучая звярнулася да гледачоў з прывітальнымі словамі, распачала гаворку пра цёплае лета, яго яркія фарбы і хараство. На працягу сустрэчы гучалі песні, праз якія выканаўцы стараліся данесці да гледачоў сваю любоў да родных мясцін. Шмат было спета і пра каханне. Выконваліся цікавыя вершы, была прапанована жартоўная віктарына "Як вам адпачываецца?" Запомніліся прысутным жартоўная гумарэска ў выкананні Наталлі Руткоўскай і Марыны Шчаснай, у якой дзве гаспадыні весела разважалі пра мужчын, пра жаноцкае жыццё. Падчас канцэрта ў зале трымаўся вясёлы настрой, склалася па-сапраўднаму цёплая атмасфера.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь