Канцэрт, якога чакалі…

30.06.2019

30 чэрвеня жыхары вёсак Паніжаны і Буянцы ўжо з самай раніцы рыхтаваліся да прыезду артыстаў аддзела культуры і вольнага часу «Жодзішкаўскі Дом культуры».

Па словах некаторых вяскоўцаў, нават ноччу не спалася ў чаканні канцэрту! Таму невыпадкова прынялі артыстаў з такой велізарнай радасцю. Загадзя вызначылі і падрыхтавалі месца для імправізаванай "сцэны" і "глядзельнай залы" у самым маляўнічым месцы. Канцэртная праграма праходзіла ў рамках абласной акцыі "Ваенная агітбрыгада" і была прысвечана 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ёй прагучалі музычныя нумары ў выкананні Я. Давыдзенкавай і М. Пашука, аўтарскія вершы, якія прачытала Т. Дамашэвіч, былі прыняты гледачамі вельмі цёпла. Але яшчэ больш станоўчых эмоцый, радасці, добрых шчырых усмешак і захаплення выклікалі выступленні юных жодзішкаўскіх зорачак-Ксеніі Мізула і Алены Кавяка, якія свае лепшыя музычныя нумары падарылі Станіславе Станіславаўне Харужык – равесніцы знамянальнай даты. З сямідзесяціпяцігоддзем, якое адзначыла Станіслава Станіславаўна сёлета, яе ад усёй душы павіншавалі і ўсе ўдзельнікі канцэрта.Пасля завяршэння праграмы гледачы доўга не хацелі адпускаць гасцей, і па іх шматлікіх просьбах дадаткова былі выкананы песні "Бацькоўскі дом", "Вёсачка мая", "Ой, у полі тры дубкі" і іншыя. Іх ужо і публіка спявала разам з удзельнікамі агітбрыгады. Канцэрт "на біс" завяршыўся вясёлым карагодам, у якім удзячныя жыхары вёсак Паніжаны і Буянцы закружылі любімых выканаўцаў.

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь