“Военная агитбригада” в д.Нестанишки

23.06.2019

“Неистребима память поколений” - так называлась канцэртная праграма агітбрыгады сектара культуры і вольнага часу “Лылойцінскі Дом культуры”, з якой яе ўдзельнікі выступілі перад жыхарамі аддаленай вёскі Нестанішкі і бліжэйшых маланаселеных пунктаў 23 чэрвеня. Сімвалічна, што выступленне адбылося менавіта ў гэты дзень, другі дзень пачатку Вялікай Айчыннай вайны.

Тэматычны блок канцэртнай праграмы яшчэ раз нагадаў землякам пра жахі вайны і радасці Вялікай Перамогі. У другой частцы праграмы прагучалі музычныя нумары аб Радзіме, прыгажосці яе прыроды, пра каханне. Сардэчныя словы віншавання з Днём нараджэння і музычны падарунак атрымала жыхарка в.Каробкі Ванда Іосіфаўна Вайнілка. І дзеці, і дарослыя гледачы прымалі актыўны ўдзел у мерапрыемстве: падпявалі, танцавалі, сустракалі кожны нумар праграмы шчырымі, цёплымі апладысментамі.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь