«Ваенная агітбрыгада»

12.05.2019

12 мая работнікі сектара культуры і вольнага часу «Бялкоўшчынскі Дом культуры» парадавалі канцэртнай праграмай жыхароў вёскі Васілевічы ў рамках акцыі «Ваенная агітбрыгада», прысвечанай 75-годдзю вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. І гледачы, і артысты, разам выконвалі песні на ваенную і пасляваенную тэму, беларускія народныя песні.

Падчас канцэртнай праграмы былі ск азаны словы удзячнасці - Грышан Юльяну Іванавічу, ветэрану вайны, старажылам гэтай вёскі - М.М Марозу, З.Ю.Сінкевіч , І.З. Аусянкіну, якім споўнілася 83 гады, у гэты ж дзень адзначыла 75 - ы дзень нараджэння - Т.В. Аусянкіна.

Жыхары вёскі прыносілі фатаграфіі сваіх родных і блізкіх, якія ваявалі ў час Вялікай Айчыннай вайны. У гэты дзень прымалі віншаванні сямейныя пары, якія не адно дзесяцігоддзе пражылі разам, а сям'я Леаніда Васільевіча і Алены Міхайлаўны Асіпоўскіх, якія пражылі рука аб руку 52 гады, як ветлівыя гаспадары, прынялі ўсіх на сваім ўтульным двары. Яны не толькі далі мудрыя парады, як прайсці па жыццёвым шляху разам, але і выканалі песню, ад якой не змаглі стрымаць слёз ўсе прысутныя. На памяць было зроблена агульнае фота.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь