«Любімаму гораду-здаровае пакаленне»

19.04.2019

18 красавіка спецыялісты дзяржаўнай установы культуры "Смаргонскі раённы цэнтр культуры" правялі акцыю "Любімаму гораду-здаровае пакаленне", прымеркаваўшы яе да Сусветнага дня здароўя.

Падчас правядзення акцыі ў гарадскім парку яе арганізатары пастараліся звярнуць увагу жыхароў горада на неабходнасць клапаціцца пра сваё здароўе. Прыцягвалі ўвагу людзей усіх узростаў да павышэння ўзроўню фізічнай актыўнасці, інфармавалі гараджан аб значнасці своечасовага праходжання медыцынскіх аглядаў і дыспансерызацыі. Раздавалі буклеты «Азбука здароўя», "Асноўныя складаючыя здаровага ладу жыцця", а таксама праводзілі бліц-апытанні з мэтай вызначэння ўзроўню медыцынскіх ведаў насельніцтва па пытаннях асноўных неінфекцыйных захворванняў і фактараў рызыкі.

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь