«Легенды і паданні зямлі Вішнеўскай”

11.04.2019

Году малой радзімы было прысвечана мерапрыемства “Легенды і паданні зямлі Вішнеўскай”, на якое 11 красавіка работнікі аддзела культуры і вольнага часу “Вішнеўскі Дом культуры” запрасілі пажылых вяскоўцаў.

Сумесна з мясцовай бібліятэкай яны падрыхтавалі і правялі цікавую інфармацыйна-пазнавальную праграму на мясцовым матэрыяле. Пажылыя вяскоўцы з удзячнасцю слухалі юных таленавітых артыстаў, якія падрыхтавалі балады аб сваёй малой радзіме - прыгожым вішнеўскім куточку зямлі. Вялікую цікавасць вызвала выстава-пошук “Цікавыя людзі нашай вёскі", падрыхтаваная бібліятэкарам В. Жураўлёвай. А завяршэннем праграмы стала агульнае выкананне песні "Мой родны кут".

Галерэя малюнкаў

Кантакты

Адрас: 231041, Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобл., г. Смаргонь, вул Ветэранаў, 9

Тэл. дырэктара: +375 (1592) 4-69-53, +375 (1592) 4-50-16 (факс)

E-mail: rck@smorgony.by

Сацыяльныя сеткі

Поиск по сайту

© 2017 Дзяржаўная ўстанова культуры «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» Усе правы абаронены

Распрацоўка: РВПЦ «Кастрычніцкі»

Яндекс.Метрика

Просім ацаніць працу ДУК «Смаргонскі раённы цэнтр культуры» на партале рэйтынгавай ацэнкі якасці аказання паслуг арганізацыямі Рэспублікі Беларусь